Дызайн і рэалізацыя бара крафтавага піва “Жажда” у горадзе Мінску

Smaha

Архітэктары: Дар’я Сямёнава, Алег Калянковіч, Арцём Армонік, Аляксей Гнацюк
Фатограф: Аляксандра Канончанка
Месца: г. Мінск, вул. Ленінградская, 2
Плошча: 55,02 м.кв.
Год: 2020

“Жажда тэпрум” – гэта гісторыя пра сяброўства трох хлопцаў, што марылі мець свой уласны крафтавы бар. Дызайн бара мае сваё аблічча і адрозніваецца ад іншых месцаў падобнага зместу. Асноўная ідэя ў стрыманасці – галоўны акцэнт ідзе на сам напой. Брутальная стойка з кранамі, нетрывіяльны падыход да асвятлення і афармлення столі, наяўнасць “чэк-ін” зоны для карыстальнікаў Untappd – усё гэта стварае непаўторную атмасферу месца.

Дызайн-праект бара: https://goodproject.by/project/smaha/
Рэалізацыя: https://goodproject.by/project/realised-smaha/

Дизайн и реализация бара "Жажда тэпрум" в Минске
Фото реализации бара "Жажда тэпрум" в Минске

Месца

Бар крафтавага піва “Жажда” знаходзіцца на вуліцы Ленінградская, 2 у горадзе Мінску. Тэрытарыяльна вельмі зручнае месца для наведвальнікаў: у цэнтры горада, побач станцыя метро “Плошча Леніна”, Міхайлаўскі сквер, чыгуначны вакзал і офісныя будынкі. Таксама вельмі блізка знаходзіцца вуліца Карла Маркса з рэстаранамі і барамі, якая з’яўляецца месцам прыцягнення турыстаў і тутэйшых адпачывальнікаў.

Памяшканне

Да пачатку праектавання памяшканне ўяўляла сабой прастору з аздабленнем і абсталяваннем, якое маральна састарэла, таму не было мэты нешта пакідать. Высокая столь і панарамнае шкленне з’яўляюцца відавочнымі плюсамі галоўнай залы бара. Падчас распрацоўкі дызайн-праекта бара планіроўка была амаль цалкам захавана, за выключэннем мантажа перагародак для халадзільнага пакоя, дзе знаходзяцца кегі з півам. 

Дизайн и реализация бара "Жажда тэпрум" в Минске
Дизайн и реализация бара "Жажда тэпрум" в Минске

Канцэпт-праект

Піўная зала бара – гэта невялікае памяшканне з рознымі відамі пасадкі на 30 чалавек і стаячымі месцамі ля стала-швелера. Канструкцыя мэблі бара разлічана пад піўную стойку на 15 кранаў разліўнога піва ў спалучэнні з барнай сталешніцай, дзе ёсць 3 пасадачных месца і падыход да касы. Непасрэдна побач з барнай стойка знаходзіцца халадзільны пакой, каб траса півапровада была мінімальнай. Уваход у санітарны вузел адасоблены ад асноўнай залы калідорам-гардэробам. Тэхнічнае памяшканне з функцыяй склада таксама змешчана незаўважна для наведвальнікаў.

Эксплікацыя

1. Піўная зала бара
2. Халадзільны пакой для захоўвання кег з півам
3. Калідор-гардэробная
4. Санітарны вузел
5. Тэхнічнае памяшканне, склад

Стильный дизайн бара "Жажда тэпрум" в Минске

Барная зона 

Канструкцыя мэблі бара атрымалася дастаткова брутальнай: металакаркас, што трымае барную сталешніцу, мы вырашылі аздобіць звонку пафарбаванай сілікатнай цэглай з круглымі адтулінамі, якія задаюць пэўны рытм. Гэта дастаткова практычнае рашэнне з пункту гледжання зносаўстойлівасці. Барная сталешніца з ясеня атрымалася вельмі прыемнай тактыльна. Злева ад бара была прадугледжана “чэк-ін” зона для карыстальнікаў Untappd. Гэта фота-зона для аматараў піва, якая ўяўляе сабой кансоль-швелер з верхняй падсветкай.

Аздабленне бара 

За канструкцыяй бара знаходзіцца сценка з меню і паліцамі для піўных келіхаў. Меню выраблена маскоўскай фірмай Kontorasdekorom з асобных літар на празрыстым пластыку, якія ўсталёўваюцца на драўляныя планкі. Фонам для меню стала глянцавая белая кафля KERAMA MARAZZI калекцыі “Калейдаскоп” памерам 200х200 мм. На кантрасце з усімі матавымі паверхнямі інтэр’ера глянцавая кафля адлюстроўвае святло светадыёдных свяцілен над барам і гэта стварае цікавы эфект. Свяцільні на дадзенным аб’екце ад салона святла MASSIVE.

Фото реализации бара "Жажда тэпрум" в Минске
Фото реализации бара "Жажда тэпрум" в Минске
Фото реализации бара "Жажда тэпрум" в Минске

Мяккая пасадачная зона 

Доўгая лінейная модульная канапа дае магчымасць саставіць прастакутнікавыя сталы адзін да аднаго і змесціць вялікую кампанію людзей. У цокале канап прадугледжаны разеткі для падключэння ноўтбукаў. Неонавы надпіс “THIS IS FOR THE HEARTS STILL BEATING” – гэта акцэнт інтэр’ера і амаль першае, што бачаць наведвальнікі пры ўваходзе ў залу. Увесь неон для “Жажда тэпрум” выраблены кампаніяй Multilight.by.

Праектар 

Для захавання вышыні столі былі выкарыстаны накладныя трэкавыя і падвясныя свяцільні, а таксама вонкавая разводка электрыкі на столі. Кірунак кладкі правадоў дадае дынамікі памяшканню. Цікавосткай бара з’яўляюцца чорна-белыя кінастужкі, якія праецыруюцца праектарам на бетонную сцяну. Перыядычна ў бары ладзяцца тэматычныя кінапрагляды па пажаданнях наведвальнікаў, што надае пэўнай сямейнай атмасферы падчас прагляда.

Фото реализации бара "Жажда тэпрум" в Минске
Фото реализации бара "Жажда тэпрум" в Минске

Бетон і чорны колер

Прадумваючы канцэпцыю інтэр’ера, мы хацелі “разрэзаць” па вертыкалі памяшканне піўной залы на два аб’ёмы: вялікі з тэкстурай бетона на падлозе, сценах і столі, і меншы цалкам амаль чорны аб’ём. Такі самы прыём, які візуальна павялічнае вышыню пакояў, быў ужыты і ў санітарным вузле. Дамагчыся гэтага атрымалася дзякуючы спалучэнню кафлі ITALON ад нашых партнёраў з салона “Дома пліткі” і дэкаратыўнай тынкоўкі OIKOS.

Зона стала-швелера і лядоўні

Стол-швелер – гэта дадатковыя стаячыя месцы для наведвальнікаў у праходзе ля лядоўні з бутэлечным півам. Дадзены элемент інтэр’ера зверху падкрэслены металічнай сеткай з падвясной штучнай зелянінай ад кампаніі Realtouch.by. Гэтая кампазіцыя сцэнтравана каля панарамнага вакна і дадаткова выконвае функцыю рэкламы для мінакоў на вуліцы. Над лядоўняй знаходзяцца адкрытыя паліцы для бутэлек ад рэдкіх асобнікаў піва. 

Фото реализации бара "Жажда тэпрум" в Минске
Фото реализации бара "Жажда тэпрум" в Минске
Фото реализации бара "Жажда тэпрум" в Минске

Прыбіральня

Адмовіўшыся ад традыцыйнай канцэпцыі, што люстэрка павінна быць над рукамыйнікам, было вырашана, каб кожны наведвальнік перад сабой бачыў выраз: “YOU ROCK!”. Працягваючы бетонную тэматыку быў абраны рукамыйнік ад кампаніі BetON светла-шэрага колеру, які ўсталяваўся на металічную тумбу па індывідуальнай замове.

Аздабленне

Вялікае люстэрка вышынёй 2400 мм ад падлогі змесцілася па левай сцяне ад уваходу і візуальна пашырае памеры пакоя санітарнага вузла ўдвая. Астатняе здабленне ўяўляе сабой спалучэнне кафлі фарматам 1200х600 мм з дэкаратыўнай тынкоўкай. Каб патрымаць агульную стылістыку ў прыбіральні таксама была ўжыта штучная зеляліна на столі.

Фото реализации бара "Жажда тэпрум" в Минске
Фото реализации бара "Жажда тэпрум" в Минске

Вось так бар жыве

Смачнае піва і ўтульная атмасфера. Фота з instagram @zhazhda.taproom.

Дизайн и реализация бара "Жажда тэпрум" в Минске
Дизайн и реализация бара "Жажда тэпрум" в Минске
Дизайн и реализация бара "Жажда тэпрум" в Минске
Дизайн и реализация бара "Жажда тэпрум" в Минске
Дизайн и реализация бара "Жажда тэпрум" в Минске
Дизайн и реализация бара "Жажда тэпрум" в Минске
Дизайн и реализация бара "Жажда тэпрум" в Минске
Дизайн и реализация бара "Жажда тэпрум" в Минске

Дзякуй Вам!