Дызайн і рэалізацыя бара крафтавага піва “Жажда” у горадзе Мінску
Smaha
Архітэктары: Дар’я Сямёнава, Алег Калянковіч, Арцём Армонік, Аляксей Гнацюк
Фатограф: Аляксандра Канончанка
Месца: г. Мінск, вул. Ленінградская, 2
Плошча: 55,02 м.кв.
Год: 2020
“Жажда тэпрум” – гэта гісторыя пра сяброўства трох хлопцаў, што марылі мець свой уласны крафтавы бар. Дызайн бара мае сваё аблічча і адрозніваецца ад іншых месцаў падобнага зместу. Асноўная ідэя ў стрыманасці – галоўны акцэнт ідзе на сам напой. Брутальная стойка з кранамі, нетрывіяльны падыход да асвятлення і афармлення столі, наяўнасць “чэк-ін” зоны для карыстальнікаў Untappd – усё гэта стварае непаўторную атмасферу месца.
Дызайн-праект бара: https://goodproject.by/project/smaha/
Рэалізацыя: https://goodproject.by/project/realised-smaha/