Летнія тэрасы

Teliеpašnia

Архітэктары: Аляксей Гнацюк, Дар’я Сямёнава, Алег Калянковіч, Арцём Армонік, Сяргей Курацкі
Месца: ст. Тэлепашня
Плошча: 63,40 м.кв.
Год: 2021

Летняя тэраса з басейнам на прыватным надзеле ў ст. Тэлепашня.

Архітэктурны праект і дызайн інтэр’еру летняй тэрасы. Мінімалістычны аб’ём альтанкі змешчаны на вялікім аднаўзроўневым насіле з лістоўніцы. Экстэр’ер нагадвае будынак з плоскім дахам дзякуючы парапету, які хавае аднасхільны дах. Інтэр’ер альтанкі ўяўляе сабой вольную прастору кухні-сталовай і гасцёўні. Рассоўнае безрамнае шкленне дазваляе цалкам раскрыць будынак на два бакі ў цёплы дзень лета. Летняя тэраса з бассейнам – гэта цудоўнае месца для адпачынку на сваім зямельным надзеле. Дзякуючы падагрэву вады і рассоўнаму даху карыстацца басейнам можна і ў дэмісезонны перыяд.

Instagram: https://www.instagram.com/goodproject.by/

  • Teliepašnia

    Teliеpašnia Архітэктары: Аляксей Гнацюк, Дар’я Сямёнава, Алег Калянковіч, Арцём Армонік, Сяргей КурацкіМесца: ст. ТэлепашняПлошча: 63,40 м.кв.Год: 2021 Летняя тэраса з басейнам на прыватным надзеле ў ст. Тэлепашня. Архітэктурны […]
  • Maciaryk

    Maciaryk Архітэктары: Сяргей Курацкі, Аляксей Гнацюк, Алег Калянковіч, Арцём АрмонікМесца: г. Магілёў, вул. Дзяржынскага, 19Плошча: 297,99 м.кв.Год: 2020 Інтэр’ер летняй тэрасы забаўляльнага цэнтра “Материк” у горадзе Магілёў. Праект распрацаваны на месцы старой […]
    Интерьер летней террасы в городе Могилёв
  • Anioly

    Anioly Архітэктары: Дар’я Сямёнава, Аляксей ГнацюкМесца: г. МінскПлошча: 127 м.кв.Год: 2019 Адноўлены дызайн інтэр’еру летняй тэрасы рэстарана “Ангелы” ў горадзе Мінску. Дадаць свежасці інтэр’еру атрымалася дзякуючы замене мэблевага тэкстыля: мы […]
    Дизайн летней террасы ресторана «Ангелы» в Минске
  • Ja ž tabie kazaŭ

    Ja ž tabie kazaŭ Архітэктары: Зьміцер Маслоўскі, Алег Калянковіч, Аляксей ГнацюкМесца: г. Мінск, вул. Кастрычніцкая, 5аПлошча: 174,24 м.кв.Год: 2019 Інтэр’ер летняй тэрасы рэстарана “Я ж тебе говорил!” у горадзе Мінску. […]
    Интерьер летней террасы ресторана «Я ж тебе говорил!»
  • Biarozka

    Biarozka Архітэктары: Аляксей Гнацюк, Сяргей Курацкі, Алег КалянковічМесца: г. МінскПлошча: 240 м.кв.Год: 2015 Інтэр’ер летняй тэрасы рэстарана “Берёзка” у горадзе Мінску. Прывабнае месца з цудоўнай панарамай на “Плошчу Перамогі”. […]