Busuny L
Архітэктары: Аляксей Гнацюк, Алег Калянковіч, Сяргей Курацкі, Арцём Армонік
Месца: в. Бузуны
Плошча: 295,17 м.кв.
Год: 2018
Дом з аднасхільным дахам у в. Бузуны.
Дынамічны сілуэт будынка ўтвораны двума рознапавярховымі аб’ёмамі. На вялікай плошчы першага паверху змесціліся памяшканні тамбура, вітальні, прасторнай гасцёўні з камінам, сталовай, кухні, зона лазні з пакоем адпачынку і шэраг тэхнічных памяшканняў. На другім паверсе знаходзяцца тры спальных пакоі, лесвічны хол з другім святлом, гардэробная і два санітарныя вузлы. Прастора над гаражом і навесам для аўтамабіля ўтварае вялікую тэрасу на ўзроўні 2-га паверху. Матэрыялы аздаблення: HPL панэлі FUNDERMAX, клінкерная плітка, натуральнае каменне “Камея”, драўляны планкен. Дом з аднасхільным дахам – гэта добрае эканамічнае і функцыянальнае рашэнне для вялікага будынка.
Instagram: https://www.instagram.com/p/BvjdKzSH-qC/