Архітэктары: Зьміцер Маслоўскі, Аляксей Гнацюк, Алег Калянковіч Месца: в. Дроздава Плошча: 119 м.кв. Год: 2018
Дызайн дома адпачынку ў вёсцы Дроздава, Беларусь. Асноўны пакой плошчай 35 м.кв. змесціў у сабе функцыі гасцёўні, кухні, сталовай і вітальні. Дызайн выкананы ў класічным спалучэнні манахромных колераў ад белага да чорнага і колеру цёплага дрэва. Кафля на падлозе і фартуху кухні пад мармур, а асноўнае аздабленне сцен — фарба і дэкаратыўная тынкоўка. Дом запланаваны як месца для адпачынку, таму, нягледзячы на невялікія памеры, у ім знайшлося месца для джакузі, фінскай саўны, біакаміна з віннай шафай у гасцёўні, а таксама тэрасы з барбекю звонку дома. Дызайндомаадпачынкуатрымаўсялёгкіі выклікае прыхільнасцьда рэлаксацыізагорадам.