Планіроўка кватэры плошчай 89 м.кв. была цалкам захаваная ў стандартным варыянце, як была зроблена забудоўшчыкам. Дызайн выкананы ў сучасным мінімалістычным стылі. Інтэр’ер адметны яркімі каляровымі акцэнтамі ў спалучэнні з манахромнымі колерамі і дрэвам. Падлога ва ўсёй кватэры ў адным матэрыяле: вінілавае пакрыццё пад дрэва на клею. Аздабленне сцен уяўляе сабой у асноўным фарбоўку ў жылых памяшканнях і кафлю ў санвузлах. Цікавостка інтэр’ера – гэта калідор, які выкарыстоўваецца для актыўных гулен дзяцей. Тут ёсць рукаход на столі і сценка для скалалазання.
У дадзеннай кватэры на Дзяржынскага шмат свяцілен і сцэнароў уключэння святла. А таксама выкарыстаны неонавыя шыльды “Лінія жыцця” і “Матрыца”, якія з’яўляюцца акцентамі ў дыйзане.