Gan Bei Chmielna

Архітэктары: Дар’я Сямёнава, Аляксей Гнацюк, Алег Калянковіч, Вікторыя Прыхач
Месца: г. Варшава, Польшча
Плошча: 205,53 м.кв.
Год: 2023

Рэстаран Gan Bei на вул. Chmielna 1/3 у Варшаве з’яўляецца часткай міжнароднай сеткі, у якую ўваходзяць каля 20 устаноў у чатырох еўрапейскіх краінах. Дызайн інтэр’еру распрацаваны ў суаўтарстве з Golden Project рэстаратара Сяргея Пушнога.

Прастора дзеліцца на некалькі зон: уваходная частка з барам, цэнтральная абедзенная зона пад шкляным купалам і прыватныя месцы каля зялёных перагародак і дэкаратыўных сцен. Такое дзяленне дазваляе арганічна спалучаць адчуванне вялікай стыльнай залы і ўтульнасць адасобленых куткоў.

Каляровая палітра заснавана на цёмных танах (графіт, глыбокі чорны, цёмна-зялёны) і разведзена жывымі ўсплёскамі памаранчавага. Арыгінальная мяккая мэбля з выразнымі формамі крэслаў і канапаў дадае адчуванне прыватнасці. Дэкаратыўныя элементы ў азіяцкім стылі — скульптуры і стылізаваныя арт-элементы — дапаўняюць канцэпцыю, не перагружаючы інтэр’ер. Расліны выкарыстоўваюцца не толькі як зялёныя акцэнты, але і як прасторавыя раздзяляльнікі паміж зонамі. Святло ўмеранае, цёплае, мякка размеркаванае і стварае інтымную атмасферу столікаў. Цэнтральнае месца займае футурыстычная дэкаратыўная свяцільня, якая дапаўняе архітэктурнае рашэнне купала.

Дызайн інтер’еру рэстарана Gan Bei у Варшаве гарманічна аб’ядноўвае сучасную азіяцкую эстэтыку і ўсходнюю ўтульнасць. Прадуманая канцэпцыя і ўдалае занаванне ствараюць унікальную атмасферу, у якую хочацца вяртацца і атрымліваць асалоду ад ежы.

Instagram: goodproject.by