Hubina

Архітэктары: Аляксей Гнацюк, Алег Калянковіч
Месца: в. Губіна, Беларусь
Плошча: 192,41 м.кв.
Год: 2024

Праект аднапавярховага дома з панарамным шкленнем у в. Губіна выкананы ў сучасным стылі з акцэнтам на камфорт і сувязь з прыродай. Вялікія вокны ў падлогу раскрываюць маляўнічыя віды на навакольныя палі і раку Уса. Кутняе злучэнне шкла без стоек адпавядае апошнім архітэктурным трэндам, акцэнтуючы ўвагу на лаканічнасці і мінімалізме. Будынак мае Г-падобную канфігурацыю з арыентацыяй шклення ва ўнутраны двор. Такое рашэнне стварае адасобленую і ўтульную атмасферу для адпачынку. Унутраная прастора напаўняецца натуральным святлом на працягу ўсяго дня.

У аздабленні фасадаў выкарыстаны светлыя бясшвовыя фібрацэментныя панэлі KMEW NH4342A. Кантраст ім ствараюць цёмныя панэлі LTM 70 Cynop Natura. Цеплыню выяве надае рознашырокі планкен з термасасны (60/100/160 мм) з прапіткай Remmers HSL 30. Цокаль аздоблены дэкаратыўнай тынкоўкай Ceresit CT 710 Visage Etna Grey. Усе матэрыялы падабраны з улікам даўгавечнасці і эстэтыкі.

Дом з панарамным шкленнем гарманічна ўпісваецца ў прыроднае асяроддзе і падкрэслівае сучасны характар ​​архітэктуры.

Instagram: goodproject.by