Праект распрацаваны на месцы старой леткі, размешчанай на высокім беразе р. Дубравенка з маляўнічым відам на горад. Характэрнай акалічнасцю тэрасы з’яўляецца амаль цалкам рассоўны дах. Аб’ёмнае рашэнне выкананае ў двух узроўнях – адна з зон тэрасы апускаецца ніжэй па схілу і ўтварае дадатковую, візуальна размежаваную прастору. Цёмная каляровая гама інтэр’ера спалучаецца з элементамі з натруальнага дрэва і азеляненнем. Адной з цікавостак дызайну стала выкарыстанне ў якасці азелянення дрэваў на штамбе з гарызантальна сфармаванымі кронамі. Інтэр’ертэрасыстане выдатнымпрацягамрэстараназ прыгожымвыглядамна Магілёў.