Архітэктары: Зьміцер Маслоўскі, Аляксей Гнацюк, Алег Калянковіч Месца: г. Мінск, вул. Алешава Плошча: 93 м.кв. Год: 2019
Цёплы дызайн кватэры з яркімі каляровымі акцэнтамі. Кухня-сталовая і гасцёўня аб’яднаныя ў агульную прастору за кошт вольнай планіроўкі кватэры. У гасцёўні па жаданні Гаспадароў кватэры ёсць міні-бібліятэка і месца для чытання. Дызайн кухня ў выкананні фасадаў з шпону дрэва дадае інтэр’еру ўтульнасці. Вітальня і калідор спальнай зоны адасоблены ад гасцёўні стэлажом з кнігамі, але натуральнае святло крыху асвятляе калідор дзякуючы матаваму шклу ў канструкцыі стэлажа.