Padnevičy N

Архітэктары: Аляксей Гнацюк, Сяргей Курацкі
Месца: в. Падневічы
Плошча: 132,74 м.кв.
Год: 2020

Архітэктурны праект дома ў в. Падневічы.

Дом з мансардным паверхам мае традыцыйны сілуэт з двухсхільным дахам. На першым паверсе змесціліся наступныя памяшканні: вітальня, тамбур, кухня, гасцёўня-сталовая, санітарны вузел і тэхнічнае памяшканне. На другім паверсе – тры спальныя пакоі, гардэробная і санітарны вузел. Дом запраектаваны з керамзітабетонных блокаў “Тэрмакамфорт”. Матэрыялы аздаблення фасадаў: полісілікатная тынкоўка KABE двух колераў. Матэрыял даху – модульная металадахоўка.
Дом з мансардным паверхам – добры выбар для сям’і з 3-5 чалавек. Такое рашэнне дазволіць рацыяналізаваць выдаткі на будаўніцтва і выдатна дапасуе дом да навакольнай забудовы.

Instagram: https://www.instagram.com/goodproject.by/

Архитектурный проект дома с мансардным этажом