PostScriptym
Архітэктары: Юлія Калянковіч, Алег Калянковіч, Аляксей Гнацюк
Месца: г. Мінск, пр-т Дзяржынскага, 57
Плошча: 407,81 м.кв.
Год: 2019
Дызайн рэстарана “PostScriptum” у г. Мінску.
Дызайн-праект распрацаваны для памяшкання былога рэстарана “Веранда”. Стылістычны настрой інтэр’ера стварае спалучэнне класічных элементаў і аздаблення з сучасным дэкорам і матэрыяламі. Адна з “фішак” дызайну – складаная геаметрычная столь цэнтральнай часткі залы, што утворана асобнымі паўпразрыстымі элементамі-сотамі. Дызайн інтэр’еру рэстарана лёгкі і ўрачысты, з падкрэсленай белымі калонамі вялікай вышынёй столі, прыемным спалучэннем колераў і багаццем элементаў азелянення.
Instagram: https://www.instagram.com/p/BwphCNZHdIg/