Архітэктары: Аляксей Гнацюк, Алег Калянковіч Месца: аг. Ратамка, Беларусь Плошча: 270 м.кв. Год: 2025
Лаканічны праект фасадаў з гібкай керамікі ў аг. Ратамка распрацаваны для існуючага двухпавярховага дома з плоскім дахам. У працэсе работ трэба было захаваць канструктыўную аснову, але цалкам змяніць знешняе аблічча будынка.
Архітэктурнай асаблівасцю дома з’яўляецца скруглены кут, які стаў выразным элементам кампазіцыі. Асноўная ўвага нададзена фасаду з гібкай керамікі ELROCK Milan Travertine (beige), якая надае будынку высакародную тактыльную фактуру. Дапаўняючы кераміку, частка паверхні абліцавана мінеральнай пліткай ручной фармоўкі REAL BRICK. Планкен з лістоўніцы зменнай шырыні прыўносіць цёплы прыродны акцэнт, ствараючы візуальны кантраст і ўзмацняючы адчуванне утульнасці. Фібрацэментныя панэлі LTM 70 Cynop Natura и Cynop Natura BREEZE прадстаўлены спакойнымі адценнямі, якія гарманічна злучаюць усе элементы ў адзіную палітру. Люстраныя алюмакампазітныя панэлі дазваляюць візуальна павялічыць плошчу шклення. З іх дапамогай таксама атрымліваецца “растварыць” дом у асяроддзі, узмацняючы сувязь з ландшафтам.
Старанна падабраныя матэрыялы фармуюць багатую тактыльную і візуальную архітэктуру, забяспечваючы трываласць і выразнасць фасадаў. У выніку праект дэманструе прадуманае спалучэнне фактур, колераў і матэрыялаў, падкрэсліваючы характар дома і яго гармонію з прыродай. Фасад з гібкай керамікі ўзмацняе цэльнасць і эстэтычную выразнасць архітэктуры.