Архітэктары: Дар’я Сямёнава, Алег Калянковіч, Арцём Армонік, Аляксей Гнацюк Фатаграфіня: Аляксандра Канончанка Месца: г. Мінск, вул. Ленінградская, 2 Плошча: 55,02 м.кв. Год: 2020
Фота рэалізацыі інтэр’ера бара крафтавага піва “Жажда тэпрум” у г. Мінску.
“Жажда тэпрум” – гэта гісторыя пра сяброўства трох хлопцаў, што марылі мець свой уласны крафтавы бар. Інтэр’ер мае сваё аблічча і адрозніваецца ад іншых месцаў падобнага зместу. Асноўная ідэя ў стрыманасці – галоўны акцэнт ідзе на сам напой. Брутальная стойка з кранамі, нетрывіяльны падыход да асвятлення і афармлення столі, наяўнасць “чэк-ін” зоны для карыстальнікаў Untappd – усё гэта стварае непаўторную атмасферу месца.