Архітэктары: Аляксей Гнацюк, Алег Калянковіч, Арцём Армонік Месца: аг. Сёмкава Плошча: 166,07 м.кв. Год: 2021
Дом у стыле barnhouse у аг. Сёмкава.
Аднакватэрны жылы дом складаецца з двух аб’ёмаў амбарнага тыпу рознай вышыні і навеса з плоскіх дахам. У нізкай жылой частцы дома змешчана агульнае памяшканне кухні, сталовай і гасцёўні з другім святлом. У высокай двухпавярховай частцы дома знаходзяцца жылыя і тэхнічныя пакоі. Гасцёўня мае выхад на сонечны бок надзела і вялікую тэрасу ўздоўж паўднёвага боку дома. Пад навесам з плоскім дахам змешчаны інвентарная і паркоўка для двух аўтамабіляў. Канструкцыя дома прадугледжвае каркаснае выкананне на плітным падмурку. Матэрыялы аздаблення: драўляны планкен, клікфальц і алюмініевыя кампазітныя панэлі.
Адсутнасць навісяў даху, вялікае фасаднае шкленне, аздабленне планкенам і фальцавы дах – усё гэта адметныя рысы дома ў стылістыцы barnhouse.