Архітэктары: Дар’я Сямёнава, Алег Калянковіч, Аляксей Гнацюк, Вераніка Гнацюк Месца: г. Мінск, вул. Нававіленская Плошча: 59,53 м.кв. Год: 2025
Дызайн інтэр’еру шоўрума кампаніі Stekloff у Мінску. У офіснай прасторы прадстаўлены ўзоры шкляных перагародак і люстэркаў індывідуальнага выраба.
Асноўнай задачай пры распрацоўцы дызайну інтэр’еру шоўрума было сумясціць дзве функцыі: працоўныя месцы супрацоўнікаў кампаніі і вялікі набор выставачнай прадукцыі. У выніку праектам былі прадугледжаны наступныя зоны: 5 працоўных сталоў, мяккая зона для перамоваў, стэнды з душавымі кабінамі, невялікая кухня і санітарны вузел для персанала. Шкляныя перагародкі ўдала занаруюць прастору, а розныя тыпы люстэркаў аб’ядноўваюць у сабе выставачную і дэкаратыўную функцыі.
Лаканічны цёмны дызайн пабудаваны на спалучэнні матавых і глянцавых паверхняў. Усю ўвагу на сябе бяруць шкляныя і люстраныя ўзоры дзякуючы акцэнтаванаму трэкаваму асвятленню і падсветкам. Чорная столь з адкрытымі камунікацыямі і маналітная бетонная падлога служаць спакойным фонам у інтэр’еры. Выкарыстанне глыбокіх складаных колераў у мэблі і аздабленні прыўносіць у дызайн індывідуальнасць.
Распрацоўка інтэр’еру шоўрума Stekloff стала для нашай студыі прыемным досведам у тэхнічным плане. Пры праектаванні мы сутыкнуліся з разнастайнымі сістэмамі шкляных перагародак і душавых канструкцый, што дазволіла пашырыць вобласць сваіх ведаў.