Архітэктары: Юлія Калянковіч, Алег Калянковіч, Аляксей Гнацюк, Зміцер Маслоўскі Фота: TAM.BY Месца: г. Мінск, пр-т Дзяржынскага, 57 Плошча: 407,81 м.кв. Год: 2020
Фота рэалізацыі інтэр’ера рэстарана-кальяннай “Шишка” па праспекце Дзяржынскага, 57 у г. Мінску.
Дызайн-праект распрацаваны для памяшкання былога рэстарана “Веранда”. У створаным інтэр’еры гарманічна спалучаецца багацце высакароднай драўніны, каменя і металу. Мяккая і функцыянальная мэбля, сцены з выявай дыснэеўскіх герояў, зеляніна, прыродныя элементы – ствараюць утульную атмасферу і схіляюць да прыемнага баўлення вольнага часу. Дамінантай інтэр’еру з’яўляецца вялізны барны стэлаж, што парушае законы гравітацыі і заварочваецца на столь.