Архітэктары: Зьміцер Маслоўскі, Алег Калянковіч, Аляксей Гнацюк Месца: г. Мінск, вул. Захарава Плошча: 43 м.кв. Год: 2018
Дызайн інтэр’ера спальнага пакоя з функцыяй гасцёўні ў кватэры па вуліцы Захарава.
Лёгкі і светлы дызайн у сучасным стылі. Мяккія тэкстыльныя рашэнні ў спалучэнні з цёплым дрэвам на падлозе надаюць пакою ўтульнасці. Панарамныя вокны ў падлогу пашыраюць прастору і заліваюць памяшканне сонечным святлом. Функцыянальна ў пакоі змесцілася зона гасцёўні, спальная зона з будуарам і гардэробная шафа. Лёгкі дызайн прасочваецца і ў матэрыялах аздаблення, і ў элементах мэблі.