Прастора для праектавання ўяўляе сабой кватэру з даволі вузкімі пакоямі і невялікімі вокнамі, што надта ўскладніла працэс стварэння дызайн-праекту. Аднак магчымасць зрабіць вольную планіроўку выправіла сітуацыю і нам удалося пашырыць візуальны аб’ём за кошт агульнага пакоя кухні-сталовай.
Спакойны і гарманічны дызайн інтэр’еру кватэры запраектаваны ў сучасным стылі. Манахромныя колеры ў камбінацыі з дрэвам і невялікімі каляровымі акцэнтамі – гэта ўжо класічнае спалучэнне, якое не надакучае і праверана часам. Адмысловая ўвага ў праекце нададзена дэталям, якія ствараюць камфортную і ўтульную атмасферу кватэры.
Выкарыстанне натуральных матэрыялаў у інтэр’еры заўсёды прыемна візуальна і тактыльна. У дадзеным аб’екце закладзена драўляная мэбля, шпанаваныя панэлі і паркетная дошка COSWICK. У пярэднім пакоі і санітарных вузлах выкарыстана плітка FLAVIKER і EQUIPE од салона FSN.