Прыёмы дызайну для сучаснага інтэр’еру

Кожны чалавек у нейкі момант свайго жыцця сутыкаецца з неабходнасцю добраўпарадкавання свайго жылля. Усе імкнуцца да стварэння камфортнага, функцыянальнага і эстэтычна прыемнага інтэр’ера.

Закладам паспяховага дызайн-праекта з’яўляецца правільная і функцыянальная планіроўка. Гэта аснова інтэр’еру, дзякуючы якой Вам будзе зручна жыць у сваёй кватэры ці доме. На падставе плана мэблі і абсталявання будуецца ўся наступная праца над дызайнам: стылістычнымі рашэннямі і працоўнымі чарцяжамі для будаўнікоў.

Візуальныя ж прыёмы ў першую чаргу ўплываюць на наша агульнае ўспрыманне памяшканняў. Усе рашэнні павінны спалучацца паміж сабой і складацца ў агульную карціну, якая будзе прыносіць задавальненне будучым жыхарам.

У гэтым артыкуле мы пастараліся сабраць прыёмы дызайну для сучаснага інтэр’еру на прыкладзе нашага аб’екта Ržavieckaja. Гэта толькі некаторыя з рашэнняў, якія дапамогуць зрабіць Ваш дом больш прывабным і прадуманым. Калі Вас чакае лакальны рамонт або вялікая праца над дызайнам для новай кватэры, тады гэты тэкст для Вас.

Трапециевидная квартира, дизайн GoodProject
Трапециевидная квартира, дизайн GoodProject
Трапециевидная квартира, дизайн GoodProject

Люстэрка на ўсю сцяну

Тое, што люстэрка пашырае прастору – усім вядомы факт. Калі Вы скарыстаеце люстраную паверхню на цэлай плоскасці сцяны, то яна візуальна павялічыць памяшканне ў два разы. Менавіта так люстэрка працуе і ў нашым прыкладзе, апроч таго, што выконвае сваю асноўную функцыю ў пярэднім пакоі. Максімальная шырыня ліста люстэрка прыкладна 1500 мм. Гэта дазволіла нам выкарыстаць цэлы ліст без швоў пры вышыні пакоя 2850 мм. Таксама ёсць магчымасць рабіць у люстэрку адтуліны для электраўстановак, але мы мэтанакіравана не размяшчалі на ім выключальнікі і відэадамафон. У такім выпадку люстраная плоскасць атрымліваецца максімальна чыстая візуальна, а верагоднасць адбіткаў пальцаў у зоне выключальнікаў мінімізавана.

Мэблевыя сценавыя панэлі

У сучасных інтэр’ерах у аздабленні часта выкарыстоўваюць шырокафарматныя сценавыя мэблевыя панэлі. Пры гэтым трэба ўлічваць габарыты матэрыялаў. Так у нашым прыкладзе панэль пад дрэва на ўсю вышыню магла б быць выканана ў некалькіх варыянтах: ЛДСП пад дрэва ці ў шпанаваным выкананні. Максімальная вышыня ліста ЛДСП EGGER пасля апрацоўкі – 2750 мм. У нашым выпадку гэты варыянт магчымы, бо банкетка дазваляе схаваць шво. Шпанаваная панэль можа быць вышэй, таму што яе аснова з МДФ зрошчваецца. У коштавых суадносінах варыянт з ЛДСП будзе даступней амаль у 2 разы, але каляровых рашэнняў у яго будзе значна менш.

Трапециевидная квартира, дизайн GoodProject
Трапециевидная квартира, дизайн GoodProject

Схаваныя дзверы

Папулярнасць схаваных дзвярэй высокая ўжо шмат гадоў. Гэта абумоўлена тым, што яны дарэчныя ў любым стылі інтэр’еру, не бяруць на сябе шмат увагі і могуць быць вырашаны ў розным аздабленні. 

Дзверы-невідзімкі з алюмініевым беражком маюць большую абарону ад пашкоджанняў на тарцах, а таксама лепш захоўваюць геаметрыю палатна. Гэты фактар вельмі важны, калі Вы вырашылі ў якасці аздаблення дзвярэй выкарыстаць шырокафарматную плітку.

Важна памятаць, што ўсталёўку скрынкі пад схаваныя дзверы трэба вырабляць яшчэ на этапе чарнавых прац.

Трапециевидная квартира, дизайн GoodProject
Трапециевидная квартира, дизайн GoodProject

Ценявы профіль падлогі

Такі прыём дызайну інтэр’еру як ценявы профіль у якасці плінтуса, з’яўляецца вельмі складаным і працаёмкім. На нашым аб’екце Ržavieckaja быў выкарыстаны алюмініевы TENEVOY PROFIL. Важна быць гатовым да таго, што шматлікія будаўнічыя працы мяняюцца месцамі ў часавым выкананні, бо па тэхналогіі профіль усталёўваецца на фінішнае падлогавае пакрыццё. Сценавы ценявы профіль адрозніваецца па сваім тыпе для тынкоўкі/гіпсакардону і мэблевых панэляў.

Ценявы профіль столі

У нашым выпадку для столяў з ГКЛВ быў выкарыстаны ценявы профіль з дэмпферам KRAAB GIPPS. Каб гэты профіль працаваў і гіпсакардон не даваў расколіны, профіль з дэмпферам павінен ісці па ўсім контуры столі, а не толькі ў бачных месцах. Для наступнай фінішнай афарбоўкі сцен і столі выкарыстоўваюцца спецыяльныя маскі KRAAB GIPPS. Ценявая лінія на столі дае лёгкі графічны візуальны эфект. Трэба згадаць, што зараз і ў нацяжных столяў ёсць ценявы профіль мацавання да сцяны, што можа стаць вырашальным фактарам пры выбары канструкцыі столі. 

Магнітныя трэкавыя свяцільні

Трэкавы шынапровад дае магчымасць перамяшчаць свяцільні, мяняць іх колькасць і кірунак святла ў любы час. Для гэтага неабходна ўлічваць запас па магутнасці пры выбары блока сілкавання. Сучасныя сістэмы прадугледжваюць выкарыстанне нізкавольтных бяспечных накіравальных – зона мантажу такіх свяцілень не абмяжоўваецца столлю.

Трэкавыя свяцільні ўдала ўпісваюцца амаль ва ўсе стылі дызайну інтэр’еру. Вялікі выбар мадэляў дае магчымасць падабраць асвятленне пад кожную пэўную сітуацыю: рассеянае святло, кропкавае, камбінаванае і нават акцэнтнае ад свяцілень на падвесах. Існуюць сістэмы белага і чорнага колеру, пры гэтым менавіта ў чорным менш прыкметныя мацаванні свяцілень і ўбудаваны блок сілкавання.

Рашэнні па кухні

Для мінімалістычнага выгляду мэблі кухні характэрны наступныя прыёмы дызайну:
– бязручкавыя фасады;
– стальніца з каменя ці пліткі без стыкоўных накладных куткоў з фартухом;
– падкладная ракавіна;
– схаваная выцяжка і лядоўня/маразільня;
– фрэзераванае стужка падсветкі без разрыву на выцяжцы; 
– разеткі ў ніжняй частцы фартуха ці ў стальніцы (не на сярэдзіне вышыні фартуха).

Натуральна, усё залежыць ад стылю дызайну інтэр’еру і не абавязкова ўлічваць усе гэтыя рэкамендацыі.

У нашым выпадку стальніца і фартух былі выкананы з кампазіта кварца. Гэты матэрыял максімальна падыходзіў па сваіх уласцівасцях і раскрою. Кварцавы агламерат – адзін з самых надзейных і практычных варыянтаў для стальніцы, але і адзін з самых дарагіх. Улічваючы, што з гэтага ж матэрыялу выраблены ракавіны ў санітарных вузлах, то ў сукупнасці кампазіт кварца атрымаўся выгадней за шырокафарматную плітку.

Падкладная ракавіна з’яўляецца не толькі эстэтычна прывабнай, але і вельмі зручнай пры эксплуатацыі. Візуальная чысціня стальніцы кухні таксама дасягаецца ўбудаваным дазатарам для мыйнага сродку, мацаваннем для губкі на ракавіне. Калі габарыты Вашай кухні дазваляюць размясціць усе мабільныя электрапрыборы ў зачыненым адсеку, гэта вялізарны плюс да эстэтыкі.

Трапециевидная квартира, дизайн GoodProject
Трапециевидная квартира, дизайн GoodProject

Гіпсавыя панэлі

Амаль усе будаўнікі пры гэтым словазлучэнні мяняюцца ў твары і выказваюць скепсіс, і іх можна зразумець. Усе, хто ведае, чаго варта якасна зрабіць падрыхтоўку пад афарбоўку на 3D-панэлях, не гараць жаданнем працаваць з імі. Аднак гэта не робіць гіпсавыя панэлі меней любімымі дызайнерамі, а фінальны візуальны эфект адназначна варты таго!

Для таго, каб надаць сцяне пластычнасці, у аздабленні спальні намі былі выкарыстаны лінейныя панэлі “Паралелі” ад беларускага вытворцы ARTPANEL. Убачыўшы ўжывую, які аб’ёмны эфект прыўносяць 3D-панэлі ў інтэр’ер, Вы зразумееце, што такога выніку нельга дабіцца шпалерамі і іншымі падобнымі матэрыяламі.

У зоне разетак усталёўваюцца спецыяльныя гіпсавыя падразетнікі і неабходна загадзя прадугледзець прыгожае месца іх размяшчэння ў залежнасці ад выбранай калекцыі. 

Трапециевидная квартира, дизайн GoodProject
Трапециевидная квартира, дизайн GoodProject

Шкляныя перагародкі

Выдатны прыём дызайну для занавання прасторы – гэта лофт-перагародкі з металу і шкла. З дапамогай ссоўных шкляных перагародак можна аддзяліць, напрыклад, кухню ад гасцёўні, пры гэтым не памяншаючы візуальна агульную плошчу пакояў.

Метал фарбуецца ў любы колер па каталогу RAL. Лофт-перагародка можа быць як фонавым элементам, так і яркім акцэнтам Вашага інтэр’еру. Вялікі выбар шкла дае магчымасць надаць заніруючаму элементу розны функцыянал. Празрыстае, таніраванае, матавае, архітэктурнае (рэльефнае), люстраное – разнастайнасць варыянтаў шклення дазваляе дасягнуць рознага візуальнага эфекту. 

У гардэробнай, пры ўваходзе ў кватэру, намі была прыменена шкляная перагародка з тонкімі гарызантальнымі ламелямі, якая нагадвае жалюзі і цікава працуе на прасвет.

Трапециевидная квартира, дизайн GoodProject

Падвесная мэбля і абсталяванне

Падвесная тумба з ракавінай і ўнітаз у санітарным вузле – гэта не толькі эстэтычна прывабна, але і вельмі функцыянальна ў плане ўборкі. Калі Ваша канструкцыя мэблі пад ракавінай ідзе да падлогі, то трэба паклапаціцца пра нішу для ног. У экране для ванны таксама пажадана прадугледзець заглыблены цокаль. Прыгожым і атмасферным рашэннем з’яўляецца ўсталёўка святлодыёднай падсветкі ў гэтай нішы.

Асобнастаячая ванна

Такі выгляд ванны мае месца, калі ў кватэры ці доме ёсць дадатковая душавая. Натуральна, для яе размяшчэння ў памяшканні павінна быць дастаткова прасторы, у тым ліку і для ўборкі па ўсім перыметры. Важна адзначыць, што падлучэнне каналізацыі ідзе ў цэнтры асобнастаячай ванны, і ў кватэрах не заўсёды ёсць магчымасць мантажу такога абсталявання.

Трапециевидная квартира, дизайн GoodProject
Трапециевидная квартира, дизайн GoodProject
Трапециевидная квартира, дизайн GoodProject

Паліцы ў душавой

Мабыць, адна з самых распаўсюджаных праблем душавых – гэта не прадугледжаныя загадзя паліцы для шампуняў. У нашым прыкладзе дызайну душавой у канструкцыі з ГКЛВ і пліткі зроблены зручныя нішы з атмасфернай вертыкальнай падсветкай. Важна адзначыць, што ўтоенае размяшчэнне паліц дазваляе захаваць візуальную чысціню ў памяшканні.

Сістэма захоўвання

Мы заўсёды імкнемся прапанаваць максімальна зачыненую сістэму захоўвання – гэта робіць інтэр’ер больш чыстым і практычным для ўборкі. У дадзеным санвузле ў шафе схаваны пральная і сушыльная машыны, а над ракавінай размешчана люстраная шафа з разеткамі для электрашчотак і брытвы.

Трапециевидная квартира, дизайн GoodProject
Трапециевидная квартира, дизайн GoodProject
Ržavieckaja St 15
Ržavieckaja St 16
Ržavieckaja St 17

Завяршэнне

На прыкладзе нашага аб’екта Ržavieckaja мы распавялі аб некаторых прыёмах дызайну для сучаснага інтэр’еру. Акрамя іх, існуе яшчэ дастатковая колькасць цікавых рашэнняў, якія дапамогуць Вам змяніць у лепшы бок свой дом.

Добры дызайн павінен выклікаць пазітыўныя эмоцыі і прынасіць задавальненне будучым жыхарам. У нашы дні ўжо ніхто не баіцца змешваць розныя стылі, выкарыстоўваць смелыя акцэнтныя колеры і дэталі. У пагоне за новымі дызайнерскімі трэндамі, галоўнае не забываць, што інтэр’ер Вашага дома ці кватэры павінен заставацца цэласным і гарманічным.

Дзякуй Вам!