Дызайн салона прыгажосці ў гістарычным будынку Мінска

 

Дызайн салона прыгажосці з функцыяй спа ў цэнтры Мінска. Праца на дызайнам інтэр’ера ў гістарычным будынку – гэта вялікая адказнасць і, у той жа час, задавальненне для кожнай дызайн-студыі. Існуючы інтэр’ер будынка не ўяўляў гісторыка-культурнай каштоўнасці за выключэннем некаторых элементаў: дзвярных палотнаў і жырандолі ў холе. Аднак, аздабленне вялікай залы і ўваходнай групы першапачаткова было выканана з натуральнага каменя, які было вырашана таксама захаваць.

У дадзеным артыкуле мы распавядзем Вам якія дызайнерскія рашэнні і прыёмы былі ўжытыя на этапе распрацоўкі дызайн-праекта. А таксама падзелімся з якімі цяжкасцямі мы сутыкнуліся падчас праектавання ўнутры гістарычнага будынка.

Дызайн-праект: https://goodproject.by/project/savieckaja/

Дизайн салона красоты в историческом здании Минска
Интерьер SPA-салона на ул. Советская в г. Минске

Месца

Будынак размяшчаецца на вуліцы Савецкая, 12 у горадзе Мінску. Гэта былая вуліца Захар’еўская, непадалёк знаходзіцца рэстаран “Менск”, ГЦ “Сталіца” і станцыя метро “Плошча Леніна”.

Памяшканне

Салон прыгажосці з функцыяй спа быў запланаваны на першым паверсе будынка. Акрамя салона і спадарожных памяшканняў тут месціцца невялікае кафэ. На верхніх паверхах будынка знаходзяцца офісныя памяшканні.

Дизайн салона красоты в историческом здании Минска
Дизайн салона красоты в историческом здании Минска
Дизайн салона красоты в историческом здании Минска

Зыходныя матэрыялы

Сцены ўваходнай групы, асноўнай залы салона і памяшкання кафэ выкананы ў натуральным камені. Гэты матэрыял аздаблення быў пакінуты намі, бо з’яўляецца натуральным і валодае цікавай тэкстурай.

Перавагі

Амаль усе памяшканні першага паверха валодаюць вялікай вышынёй, што значна павялічвае прастору візуальна. Унікальнай асаблівасцю з’яўляецца велізарная жырандоля ў памяшканні кафэ.

Дизайн салона красоты в историческом здании Минска
Дизайн салона красоты в историческом здании Минска
Дизайн салона красоты в историческом здании Минска

Канцэпт-праект

Функцыянальна планіроўку салона можна падзяліць на тры групы: зона салона прыгажосці з кабінетамі, зона кафэ і пакоі для персаналу. Асноўнае памяшканне ўяўляе сабой вялікую залу з працоўнымі месцамі для паслуг цырульні і манікюру, зонай адпачынку і чакання, стэндамі з касметычнымі таварамі на продаж. Таксама салон прыгажосці з функцыяй спа ўключае ў сябе кабінеты для масажу, педыкюру, кансультацыі і парнага масажу. Невялікае кафэ прадугледжана як для наведвальнікаў салона і работнікаў офіса, так і для ўсіх жадаючых.

Эксплікацыя асноўных памяшканняў

1-2. Тамбур, хол
3. Асноўная зала салона
4. Масажны кабінет
6-8. Працэдурныя кабінеты
10. Кабінет парнага масажу
12. Кафэ
13-20. Памяшкання персаналу
21-25. Уваход у офісную частку

Интерьер SPA-салона на ул. Советская в г. Минске

Уваходная група

Галоўны ўваход у будынак салона – гэта старадаўнія высокія адрэстаўраваныя драўляныя дзверы. Уваходная група з рэсэпшэнам функцыянальна падзяляе першы паверх на два крыла. На падлозе ў гэтай зоне было пакінута натуральнае каменне з геаметрычнымі малюнкамі. 

Рэсэпшэн

Лаканічны рэсэпшэн, белыя стэнды з касметыкай, шафа з перфараванымі фасадамі – усё гэта напаўняе інтэр’ер уваходнай групы і часткова хавае халоднае каменне на сценах. Лёгкая, падвешаная да столі вешалка для вопраткі не перагружае прастору.

Интерьер SPA-салона на ул. Советская в г. Минске
Интерьер SPA-салона на ул. Советская в г. Минске

Жырандоля

Акцэнтам асноўнай залы з’яўляецца велізарная дэкаратыўная жырандоля з суквеццяў злакавых траў і гартэнзій, зробленая на замову. Неабходны настрой стварае мяккае расеянае святло ад святлодыёдных стужак, бра і падвясных свяцілен ад кампаніі Luminoso.

Матэрыялы аздаблення

Мармуровыя сцены, якія захаваліся, спалучаюцца са светла-шэрым і сінім тэкстылем, дрэвам, латуневымі металічнымі элементамі і шкляным дэкорам. Для стварэння ўтульнасці каменне на падлозе было заменена на ламінат ад кампаніі Triopol з укладкай “французскай елкай”.

Интерьер SPA-салона на ул. Советская в г. Минске
Интерьер SPA-салона на ул. Советская в г. Минске
Интерьер SPA-салона на ул. Советская в г. Минске

Мэбля

Каб зрабіць інтэр’ер святлей і прасторней, мэбля была абраная белага матавага колеру. Дызайн мэблі просты і мінімалістычны, з выкарыстаннем круглявых формаў. Пазіцыі на замову вытворчасці кампаніі Mebart.

Стэнды для касметыкі

Характар дызайну салона шмат у чым вызначаны асвятленнем: падсвятленне стэлажоў з касметыкай стварае адчуванне, што ў памяшканні значна больш дзённага святла, чым ёсць на самой справе. 

Интерьер SPA-салона на ул. Советская в г. Минске
Интерьер SPA-салона на ул. Советская в г. Минске

Схаваныя камунікацыі

Каменне на сценах не дазваляла зрабіць разводку электраразетак па столі. Выхадам з сітуацыі стала невысокая зашыўка з гіпсакартона у ніжняй часткі сцен. Яна дала магчымасць запланаваць ўсталёўку разетак, а таксама схаваць старыя радыятары ацяплення. Молдынгі на зашыўцы з’яўляюцца невялікай спасылкай да сучаснай класікі і спалучаюцца з элементамі мэблі.

Шкляная перагародка

Каб аддзяліць асноўную залу ад масажнага кабінета мы выкарыстоўвалі шкляную перагародку. Шкло з люстэркавым эфектам візуальна павялічвае абодва памяшканні. Для візуальнага камфорту на вышыню росту чалавека было нанесена матавае напыленне. Разрэзка перагародкі дазволіла зрабіць дзве схаваныя дзверы: у масажны кабінет і ў распранальню для наведвальнікаў.

Интерьер SPA-салона на ул. Советская в г. Минске
Интерьер SPA-салона на ул. Советская в г. Минске

Прыбіральня

Санітарны вузел быў вырашаны на кантрасце: якасная плітка пад каменне фармату 1200х600 мм, латуневыя элементы і дэкор з крышталя суседнічаюць з састаранай белай кафляй фармату 100х100мм з адбітымі кутамі і адкрытым клеем.

 

Вялікае люстэрка да столі з падсветкай пашырае прастору і візуальна павялічвае колькасць крышталя на подвеса ўдвая. Каркасныя перагародкі кабінак з HPL пад дрэва выкананы на ўсю вышыню ад падлогі і выглядаюць максімальна мінімалістычна.

Интерьер SPA-салона на ул. Советская в г. Минске
Интерьер SPA-салона на ул. Советская в г. Минске
Интерьер SPA-салона на ул. Советская в г. Минске

Вынікі працы

Як часам бывае ў нашай працы, не ўсе дызайн-праекты даходзяць да стадыі рэалізацыі. У дадзеным выпадку перашкодай стала мноства праблем з разводкай камунікацый і складанасці з узгадненнем некаторых момантаў. Палічыўшы бюджэт на рэалізацыю, Замоўца прыйшоў да высновы, што размяшчаць салон прыгажосці з функцыяй спа ў дадзеным гістарычным будынку немэтазгодна. Хутчэй за ўсё тут будзе запланавана ўстанова з больш простай тэхнічнай рэалізацыяй.

 

Дызайн салона прыгажосці з функцыяй спа ў гістарычным будынку – гэта каласальны досвед для нашай студыі. Падчас праектавання мы закраналі пытанні функцыяналу, тэхналогіі, вентыляцыі і проста размаўлялі з цікавымі людзьмі, якія дзяліліся сваімі ведамі ў гэтай сферы. Гэта быў своеасаблівы і нестандартны выклік – у грамадскай прасторы трэба было стварыць ўтульную атмасферу, дзе наведвальнік можа расслабіцца і атрымаць задавальненне ад баўлення часу.

Дзякуй Вам!