Savieckaja
Архітэктары: Дар’я Сямёнава, Алег Калянковіч, Арцём Армонік
Месца: г. Мінск
Плошча: 342,41 м.кв.
Год: 2018
Інтэр’ер SPA-салона па вул. Савецкай, 12 у г. Мінску.
Дызайн-праект распрацаваны для памяшканняў, размешчаных у гістарычным будынку былой вуліцы Захар’еўскай. Мэтай было стварыць светлы ды паветраны інтэр’ер, выкарыстоўваючы мягкія колеры ды адценні. Захаванае аздабленне сцен мармурам спалучаецца з светла-шэрым і сінім тэкстылем, дрэвам, латунёвымі металічнымі элементамі ды шкляным дэкорам. Неабходны настрой стварае мягкае рассеянае святло ад святлодыёдных лент, бра, падвясных свяцілен. Асобнай “фішкай” інтэр’еру з’яўляецца жырандоля з суквеццяў злакавых траў і гартэнзій. Лёгкі інтэр’ер SPA–салона гарманічна ўпісаўся ў гістарычны будынак.
Behance: https://www.behance.net/gallery/94247821/SPA
Instagram: https://www.instagram.com/p/B8jRlcqnNIr/