Архітэктары: Зьміцер Маслоўскі, Аляксей Гнацюк, Алег Калянковіч Месца: г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 1 Плошча: 53 м.кв. Год: 2019
Дызайн інтэр’еру ўваходнай групы і санітарных вузлоў рэстарана FABRIQ у Мінску. Наша студыя распрацоўвала дызайн-праект на падставе канцэпцыі дызайну ад латышскіх архітэктараў, але мы ўлічылі новыя пажаданні Замоўцы і ўжылі больш дэталёвы падыход да праекту. Уваходная група рэстарана ўяўляе сабой вінную краму і рэцэпцыю, у якой наведвальнікі рэстарана могуць набыць бутэльку віна з сабой, альбо папрасіць адкрыць яе за абедзенным сталом рэстарана. Санітарныя вузлы былі выкананы ў цёмным лаканічным стылі з выкарыстаннем шырокафарматнай кафлі пад каменне. Столь санвузлоў выфарбавана ў складаныя колеры і падсвечана led-стужкай, рэдкае кропкавае асвятленне з вузкімі прамянямі святла стварае злёгку змрочную атмасферу.
Таксама дызайнасноўнага ібанкетныхзалаўрэстаранаFABRIQрэалізоўваўсяз аўтарскімнаглядамад нашайстудыі.