Gan Bei Galileo

Архітэктары: Дар’я Сямёнава, Аляксей Гнацюк, Алег Калянковіч, Вераніка Гнацюк
Месца: г. Мінск, Galileo (ГЗЦ Галілеа)
Плошча: 272,94 м.кв.
Год: 2024

Дызайн рэстарана Gan Bei у ГЗЦ Galileo ў Мінску з’яўляецца часткай міжнароднай сеткі, якая ўключае каля 20 устаноў у чатырох еўрапейскіх краінах. Інтэр’ер распрацаваны ў суаўтарстве з Golden Project рэстаратара Сяргея Пушнога па індывідуальнаму дызайн-праекту, які адначасова адпавядае фірмовай стылістыцы сеткі і адаптаваны пад асаблівасці новай прасторы.

Светлая і прасторная асноўная зала рэстарана плаўна пераходзіць у тэрасу з панарамнымі вокнамі і відам на Вароты Мінска. Унутраная прастора дзеліцца на ўтульныя зоны пры дапамозе мяккай мэблі, зеляніны і тканінавых перагародак. Адным з ключавых элементаў з’яўляецца адкрытая кухня, якая застаецца візуальна даступнай, але не парушае акустычнага і кліматычнага камфорту гасцей. Каляровая палітра будуецца на цёплых адценнях — карычневыя, шэрыя і драўняныя колеры ствараюць спакойны фон. Яркія памаранчавыя акцэнты і натуральная зеляніна ажыўляюць інтэр’ер, надаючы яму свежасці і аўтэнтычнасці.

Адмысловая ўвага ў светлавым афармленні нададзена маштабным плеценым свяцільням. Іх дызайн пераклікаецца з агульнай канцэпцыяй — звычайна гэта лаканічныя канструкцыі ў цёплай каляровай гаме, з тэкстыльнымі абажурамі або элементамі дрэва, што ўзмацняе адчуванне ўтульнасці і хатняга цяпла ў вялікай грамадскай прасторы.

Мэбля падабрана з акцэнтам на тактыльнасць і форму — круглявыя канапы, зручныя крэслы і столікі з натуральных матэрыялаў надаюць камфорт. Модульныя панэлі з геаметрычным рэльефам, выкананыя з цёмнага дрэва, абрамляюць калону і зону рэсепшэна, ствараючы выразны акцэнт у інтэр’еры.

Дэкаратыўныя панэлі, натуральнае дрэва, тэкстыль і свяцільні надаюць прасторы эстэтычную цэласнасць і пазнавальную азіяцкую ідэнтычнасць. У дызайне рэстарана Gan Bei у ГЗЦ Galileo у Мінску кожны інтэр’ерны элемент працуе на агульную канцэпцыю: утульны, элегантны і крыху экзатычны куток спакою ў сэрцы ажыўленага горада.

Instagram: goodproject.by