Распрацаваны праект стаў працягам супрацы з уладальнікамі рэстарана пасля паспяховай рэалізацыі летняй тэрасы летам 2019 года. Новы дызайн рэстарана – гэта цалкам новае функцыянальнае начыненне адной з залаў, новая мэбля, каляровая гама, асвятленне і дэкор. Адным з складаных момантаў была неахайная столь з адкрытай сістэмай вентыляцыі. Выйсцем стала выкарыстанне адмысловых металічных канструкцый і штучнага азелянення real touch. Канцэпцыя рэстарана – гэта смачная хатняя ежа, у адпаведнасці з тым і інтэр’ер залаў рэстарана цёплы ды ўтульны.