Ja ž tabie kazaŭ 2
Архітэктары: Дар’я Сямёнава, Аляксей Гнацюк,
Арцём Армонік, Алег Калянковіч
Месца: г. Мінск, вул. Кастрычніцкая, 5а
Плошча: 405,52 м.кв.
Год: 2019
Інтэр’ер рэстарана “Я ж тебе говорил!” у горадзе Мінску.
Распрацаваны праект стаў працягам супрацы з уладальнікамі рэстарана пасля паспяховай рэалізацыі летняй тэрасы летам 2019 года. Новы дызайн рэстарана – гэта цалкам новае функцыянальнае начыненне адной з залаў, новая мэбля, каляровая гама, асвятленне і дэкор. Адным з складаных момантаў была неахайная столь з адкрытай сістэмай вентыляцыі. Выйсцем стала выкарыстанне адмысловых металічных канструкцый і штучнага азелянення real touch. Канцэпцыя рэстарана – гэта смачная хатняя ежа, у адпаведнасці з тым і інтэр’ер залаў рэстарана цёплы ды ўтульны.
Instagram: https://www.instagram.com/goodproject.by/