Аднакватэрны жылы дом выкананы ў сучаснай стылістыцы і складаецца з двух аб’ёмаў рознай вышыні. Правая частка двухпавярховая, з характэрным вострым дахам без навісяў. Тут месцяцца памяшканні спален, кабінета, кіназалы ды сан. вузлоў. Левая частка мае адзін паверх з досыць высокай столлю і вялікім панарамным шкленнем, што мае выхад на сонечны бок і тэрасу. Функцыянал гэтай часткі дома складае агульнае памяшканне кухні-гасцёўні-сталовай. Абедзве часткі дома яднае скразная вітальня, што мае таксама выхад наўпрост на тэрасу. Канструкцыя дома прадугледжвае каркаснае выкананне на падмурку УШП. Адсутнасць навісяў даху дадае выразнасці сілуэту дома і вылучае яго сярод шэраговай забудовы. Матэрыялы аздаблення: драўляны планкен, клікфальц, полісілікатная тынкоўка KABE па аквапанэлях, натуральнае каменне “Камея”.