Дадзены дызайн дома з’яўляецца прыкладам пераўтварэння існага традыцыйнага амерыканскага стылю інтэр’еру ў еўрапейскі. Шматлікія дэталі зыходнага дызайну захаваліся і знайшлі месца ў сучаснай інтэрпрэтацыі: мэбля кухні, падлогавае пакрыццё, дзверы і плінтус.
У агульнай прасторы кухні-сталовай і гасцёўні ключавую ролю займае вялікая кухонная выспа з падвеснай канструкцыяй зверху. Паўбарныя крэслы ля выспы ад кампаніі SANDALYECI. У існуючай мэблі кухні былі заменены ручкі на прастакутныя чорныя для дадання графічнасці. Каб зрабіць агульны дызайн пакоя больш лаканічным, была абрана мінімалістычная мяккая група для гасцёўні. Вялікі дыван аб’ядноўвае кампазіцыю з канапаў і крыху хавае актыўны паркет, робячы інтэр’ер менш пярэстым. Каб пазбегнуць перагрэву памяшканняў у кожнага акна ёсць фіранка ці жалюзі – гэта абумоўлена кліматам Лас Вегаса.
Цікавай асаблівасцю існуючага інтэр’еру была амаль поўная адсутнасць верхняга тэхнічнага святла. Каб мінімізаваць апрацоўчыя работы ў дызайне выкарыстаны накладныя трэкавыя свяцільні і падсветкі ў нішах і мэблі.