Teliepašnia V

Архітэктары: Дар’я Сямёнава, Алег Калянковіч, Аляксей Гнацюк, Арцём Армонік
Месца: ст. Тэлепашня
Плошча: 100,71 м.кв.
Год: 2021

Цёплы інтэр’ер прыватнага дома ў ст. Тэлепашня.

Дызайн гасцёўні, кухні-сталовай і двух спальных пакояў. Дадзеныя памяшканні з’явіліся ў працэсе прыбудовы да дома новага архітэктурнага аб’ёму. Гасцёўня і спальні маюць вялікую вышыню столі і велізарныя панарамныя вокны з відам на надзел. 

Светлы і лаканічны дызайн гасцёўні з актыўным выкарыстаннем дрэва, траверціна і белага колеру ў аздабленні. У драўляныя фальш-бэлькі на столі інтэграваны трэкавы шынаправод для асноўнага асвятлення. Люстра на замову з’яўляецца інтэр’ерным акцэнтам. На падлозе паркетная дошка NUVOLE палубнай кладкі. Цёплы тэкстыль ад DEVORE напаўняе прастору ўтульнасцю.

Выхад вокнаў на паўночны бок і існуючая шэрая наліўная падлога ў кухні-сталовай прадыктавалі выбар светлай і цёплай палітры для аздаблення сцен і столі. Элементы гатовай мэблі ад SANDALYECI, корпусная мэбля на замову – MEBART. Асвятленне ад кампаніі LUMINOSO. Афарбоўка сцен і столі – матэрыялы ад OIKOS.

Вялікая вышыня столяў у спальнях дазволіла выкарыстаць кесоны і высокія карнізы, тым самым дадаць інтэр’еру ноты сучаснай класікі.  

Instagram: https://www.instagram.com/p/CWVduvVooDo/
https://www.instagram.com/p/CWX3oiOoW0Z/
https://www.instagram.com/p/CWaciA4Ig68/

Тёплый интерьер частного дома в СТ Телепашня
Тёплый интерьер частного дома в СТ Телепашня, GoodProject