Macki

Архітэктары: Дар’я Сямёнава, Алег Калянковіч, Аляксей Гнацюк, Арцём Армонік
Месца: в. Мацкі
Плошча: 149,79 м.кв.
Год: 2021

Спакойны і цёплы інтэр’ер прыватнага дома ў вёсцы Мацкі.

У аднапавярховым доме змесціліся наступныя памяшканні: гасцёўня, кухня-сталовая, тры спальныя пакоі з гардэробнымі, два санвузла, пральны пакой, тамбур, топачная і кладоўка. Гасцёўня і сталовая маюць выхады на крытую тэрасу. 

Спакойны і лаканічны дызайн гасцёўні, кухні-сталовай з актыўным выкарыстаннем пліткі пад дрэва ITALON на падлозе і цёплай фарбоўкі сцен ад кампаніі OIKOS. Сучасны інтэр’ер крыху разбаўлены рэтра-рэчамі: буфет і жырандолі ў сталовай, прайгравальнік пласцінак у гасцёўні. Элементы гатовай мэблі ад SANDALYECI, корпусная мэбля на замову – MEBART і CESLIARY. Асвятленне ад кампаніі LUMINOSO.

Санітарныя вузлы адметныя камбінацыяй пліткі і фарбоўкі ў аздабленні. Керамагранітная плітка вытворцаў WOW і UNICOM ад салона FSN. Бетонны рукамыйнік ад кампаніі BET-ON.

Instagram: https://www.instagram.com/goodproject.by/