Нестандартная планіроўка кватэры плошчай 65 м.кв. дазволіла змесціць наступныя памяшканні: вітальня, кухня, гасцёўня-сталовая, кабінет, спальны пакой, гардэробная, санітарны вузел і лоджыя. Дызайн выкананы ў стылі мінімалізм. У якасці матэрыялаў аздаблення выкарыстаны паверхні пад бетон і дрэва ў спалучэнні з матавай фарбоўкай сцен манахромных колераў. Добры стан маналітнага межкватэрнага перакрыцця дазволіў нам пакінуць адкрытую столь у зоне гасцёўні-сталовай і вырашыць асвятленне прасторы за кошт накладных трэкавых свяцілен і жырандолі з вонкавай электраправодкай. Нестандартная планіроўка стварыла цікавы эфект ламанай прасторы. За кожным новым паваротам змяняецца функцыянальнае прызначэнне памяшкання: вітальня – кухня – гасцёўня – кабінет.