Архітэктары: Дар’я Сямёнава, Аляксей Гнацюк, Алег Калянковіч Месца: г. Мадана, Латвія Плошча: 92,40 м.кв. Год: 2022
Загарадны рэстаран “Skanste” у альпійскім стылі ў прыгарадзе Маданы, Латвія.
У гэтым праекце перад нашай камандай стаяла задача стварыць утульнае і гасціннае месца для загараднага адпачынку. Рэстаран “Skanste” праектаваўся як частка вялікага комплексу з гасцінічнымі нумарамі і зонай СПА, размешчанага сярод маляўнічай латвійскай прыроды.
У інтэр’еры пераважаюць прыродныя фактуры каменя, дрэва і металу, з адсыланнем да аўтэнтычных альпійскіх рэстаранаў. Мяккае цёплае асвятленне з багаццем падсветак стварае максімальна расслабляльную атмасферу. Аздабленне сцен знарок фактурнае, з рэльефнай тынкавай паверхняй, якая прыемна ўлоўлівае святло.
Значнае месца ў канцэпцыі рэстарана займае вялікі камін з аздабленнем з «дзікага» колатага каменя і фамільным гербам уладальніка загараднага комплексу. Каля каміна размясцілася мяккая мэблевая група ў стылі lounge, а таксама невялікі бар, які хавае спуск у вінны склеп. Вялікая ўвага ў дызайне была нададзена столі. Складаная шматузроўневая канструкцыя з драўляных бэлек і стылізаваныя свяцільні з галінак падкрэсліваюць загарадны характар рэстарана.
Праект “Skanste” ствараўся для людзей, якія жадаюць адпачыць пасля мітусні вялікага горада. Гэта традыцыйная гісторыя пра тое, калі элементы прыроды арганічна жывуць у інтэр’еры.