Ratamskaja

Архітэктары: Дар’я Сямёнава, Алег Калянковіч, Аляксей Гнацюк, Вікторыя Прыхач
Месца: вул. Ратамская, г. Мінск, Беларусь
Плошча: 94,54 м.кв.
Год: 2023

Дызайн інтэр’еру салона прыгажосці ў ЖК Олімпік Парк у Мінску.

Памяшканне з высокімі столямі і панарамным шкленнем дазволіла стварыць эфектны дызайн грамадскай прасторы. Прадметы мэблі і дэкору з вытанчаным індывідуальным афармленнем надаюць інтэр’еру элегантнасці.

У салоне прыгажосці размяшчаюцца наступныя зоны: зала манікюру з рэсэпшэнам і месцам чакання, пакой педыкюру, зала стыліста, фотастудыя, прыбіральня і памяшканні персаналу. Слушная планіроўка дазволіла ўдала размясціць усе функцыянальныя зоны і прадугледзець дастаткова месцаў захоўвання.

У якасці адзінага падлогавага пакрыцця для ўсяго салона прыгажосці быў абраны палімерны матэрыял на аснове мікрацэмету HAUPTMANN. Асноўны фінішны матэрыял аздаблення сцен – фарба OIKOS. Таксама ў інтэр’еры шырока выкарыстаны роспіс сцен, каб надаць дызайну індывідуальнасці. Мэбля на замову ад вытворцаў MEXO і SANDALYECI.

Дызайн інтэр’еру салона прыгажосці стварае выдатную прастору для адпачынку ад будзённых спраў і догляду за сваім целам. 

Instagram: goodproject.by