Lieanida Biady

Архітэктары: Дар’я Сямёнава, Алег Калянковіч, Аляксей Гнацюк, Вікторыя Прыхач
Месца: г. Мінск
Плошча: 64,39 м.кв.
Год: 2023

Дызайн цэнтра дзіцячай творчасці на вуліцы Леаніда Бяды ў Мінску.

Светлы і лаканічны інтэр’ер з мяккімі пастэльнымі колерамі ў аздабленні. Прастора дзіцячага цэнтра напоўнена сучаснай мэбляй з індывідуальным дызайнам, каб дзецям было цікава і камфортна бавіць час. 

У якасці падлогавага пакрыцця быў абраны палімерны матэрыял на аснове мікрацэмету HAUPTMANN. Падлогавае пакрыццё выканана ў двух колерах і ў асноўным памяшканні часткова заходзіць на сцены. У якасці фінішнага матэрыялу аздаблення сцен выкарыстана фарба OIKOS. У санвузлах у мокрых зонах выкарыстана акцэнтная дробнафарматная плітка CESICERAMICA I COLORI.

Дызайн цэнтра дзіцячай творчасці стварае натхняльную прастору, якая садзейнічае развіццю дзіцячай фантазіі і талентаў.

Instagram: goodproject.by