Дызайн-праект распрацаваны для памяшкання былога рэстарана “Веранда”. У створаным інтэр’еры гарманічна спалучаецца багацце высакароднай драўніны, каменя і металу. Мяккая і функцыянальная мэбля, сцены з выявай дыснэеўскіх герояў, зеляніна, прыродныя элементы – ствараюць утульную атмасферу і схіляюць да прыемнага баўлення вольнага часу. Дамінантай інтэр’еру з’яўляецца вялізны барны стэлаж, што парушае законы гравітацыі і заварочваецца на столь.