Архітэктары: Аляксей Гнацюк, Алег Калянковіч, Сяргей Курацкі, Арцём Армонік Месца: Лагойскі р-н, в. Знаменка Плошча: 86,67 м.кв. Год: 2020
Архітэктурны праект аднапавярховага дома ў в. Знаменка – гэта прыклад таго, як з разумным падыходам і невялікім бюджэтам можна падысці да будаўніцтва ўласнага дома. Будынак мае простую канструктыўную сістэму і надзвычай функцыянальную планіроўку. У сціплы знешні выгляд дадае разнастайнасці модульная тэраса з ссоўным дахам, змешчаная з паўднёвага боку дома. Асноўны матэрыял аздаблення фасадаў – полісілікатная тынкоўка KABE, пакрыццё даху – клікфальц Blachotrapez HIGH-TECH. Праект аднапавярховага дома не патрабуе будаўніцтва складанага падмурка і міжпавярховай лесвіцы. Апроч таго, такі дом больш бяспечны для дзяцей і людзей сталага ўзросту.