Што такое ландшафтны дызайн і навошта ён Вам патрэбны?


Ландшафтны дызайн надзела – гэта працэс стварэння камфортнага, функцыянальнага і прывабнага асяроддзя. Як правіла ландшафт праектуецца пад пажаданні пэўнай сям’і. Па аналогіі з планіроўкай дома на ўчастку неабходна звязаць усе будынкі і функцыянальныя зоны, каб было зручна жыць. Пры гэтым трэба лічыцца з канфігурацыяй і рэльефам надзела, наяўнасцю сфармаваных аўтамабільных пад’ездаў і арыентацыяй па баках свету. На прыкладзе праекта ў вёсцы Казлоўка мы распавядзем Вам пра плюсы распрацоўкі ландшафтнага дызайну. Паслядоўна план працы ў нашай студыі GoodProject можна падзяліць на наступныя этапы:

1. Планіровачныя рашэнні.
1.1. Знаёмства – камерцыная прапанова – заключэнне дамовы.
1.2. Анкетаванне Замоўцаў – тапаграфічная здымка.
1.3. Распрацоўка канцэпт-праекта надзела – абмеркаванне – узгадненне.

2. Візуалізацыя.
2.1. Абмеркаванне стылістычнага напрамку.
2.2. Стварэнне візуалізацый – абмеркаванне – узгадненне фінальных візуалізацый.

3. Рабочыя чарцяжы.
3.1. Узгадненне аздобных матэрыялаў, раслін і свяцілен, ужытых у праекце.
3.2. Распрацоўка працоўных чарцяжоў – узгадненне.
3.3. Здача праекта – падпісанне акта.

4. Разлік камерцыйных прапаноў па асноўных пазіцыях у праекце.

5. Аўтарскае суправаджэнне, каб паспяхова рэалізаваць ландшафтны дызайн.

Стильный ландшафт участка в Козловке, Беларусь
Что такое ландшафтный дизайн и зачем он Вам нужен? GoodProject

Падрыхтоўка да працы

Як правіла мы распрацоўваем ландшафтны дызайн для сваіх архітэктурных праектаў. Аднак, бываюць сітуацыі, калі неабходна запланаваць добраўпарадкаванне для зямельных надзелаў, якія ўжо функцыянуюць. Ва ўсіх выпадках перад пачаткам праектавання трэба вызначыцца:

1. Ці трэба планаваць новыя пабудовы: гаспадарчая пабудова, лазня, летні дом, альтанка, навес для аўтамабіляў, басейн, цяпліца, тэраса і іншае.
2. Вылучыць неабходныя функцыянальныя зоны, напрыклад: ачаг, дзіцячая пляцоўка, зоны актыўнага і ціхага адпачынку, агарод, сад, спартыўная пляцоўка і іншае. 
3. Варта вызначыцца і са стылісткай будучага ландшафту, бо гэта ўплывае на планіроўку. Напрыклад, ландшафтны дызайн у прыродным стылі будзе адрознівацца ад мінімалістычнага рэгулярнага. Адрозненні будуць у выглядах дарожак, брукаванняў, раслін, ды і ў самім абліччы функцыянальных зон.

Планіровачныя рашэнні

Перад распрацоўкай планіроўкі мы абмяркоўваем усе Вашыя пажаданні і патрабаванні. У якасці зыходных дадзеных будзе неабходна тапаграфічная здымка надзела. Ажыццяўляецца выезд на аб’ект і фотафіксацыя.

Пасля збору зыходных дадзеных мы прыступаем да канцэпт-праекту – гэта план надзела з нанясеннем усіх будынкаў, дарожак і раслін. Падрыхтоўваюцца два розныя варыянты планіроўкі і абмяркоўваюцца. У працэсе карэкціроўкі складаецца фінальны канцэпт-праект, па якім вядзецца ўся далейшая работа.

У нашай студыі GoodProject мы здзяйсняем архітэктурны падыход да ландшафтнага дызайну. Гэта значыць улічваем усе фактары праектавання: функцыянальнасць, прыгажосць, надзейнасць рашэнняў, рэльеф, камунікацыі і іншае. Пры гэтым функцыянальнасць і камфорт ландшафтнага дызайну для нас стаяць на першым месцы.

Візуалізацыя

Пасля абмеркавання і ўзгаднення планіроўкі, мы паступова пераходзім да візуалізацыі ландшафту. Мэта гэтага этапа – атрымаць магчымасць убачыць ландшафтны дызайн з дапамогай якаснай візуалізацыі. Гэта самая наглядная і цікавая частка нашай працы! Пры гэтым самая працаёмкая і працяглая па часе.

На дадзеным этапе закладваюцца рэальныя матэрыялы брукаванняў і пакрыццяў, падбіраюцца расліны і асвятленне. Мадэлююцца як існуючыя будынкі на ўчастку, так і новыя, прадугледжаныя канцэпт-праектам. Распрацоўваецца ўязная група і плот па перыметры пры неабходнасці.

Мы намагаемся паказаць на візуалізацыях усе асноўныя зоны. Як правіла, падобнага віду карцінкі здымаюць усе пытанні ў Замаоўцаў і падахвочваюць да рэалізацыі!

Что такое ландшафтный дизайн и зачем он Вам нужен? GoodProject

Рашэнні ў дадзеным прыкладзе

1. Уязная група і плот. Сценкі паабапал брамы і каліткі выкананыя ў бетоне. На шырокім пілоне размешчаны мінімалістычны надпіс з адрасам дома. Запаўненне плота – жалюзі графітавага колеру. Зона ТБА візуальна схавана габіённай сценкай і жывой загараддзю. 

2. Брукаванні. Па ініцыятыве Замоўцы на ўездзе было ўжыта маналітнае бетоннае пакрыццё са швамі. Гэта было зроблена для зручнасці ўборкі снегу з праезду зімой. На наш погляд, гэтае рашэнне і візуальна выглядае ўдала і лаканічна.

Пакрокавая сцежка з бетоннай пліткі ў жвіровым засыпанні з’яўляецца запрашальнай.

Что такое ландшафтный дизайн и зачем он Вам нужен? GoodProject
Что такое ландшафтный дизайн и зачем он Вам нужен? GoodProject

3. Навес для аўтамабіляў. Пры распрацоўцы ландшафту мы таксама запраектавалі гаспадарчую пабудову з навесам для аўто. Будынак аформлены ў адзіным стылі з існуючай лазняй.

4. Абслугоўванне тэрыторыі. У прыдамавой зоне мы мэтанакіравана выключылі газон, замяніўшы яго мульчавання. Для зручнасці касьбы пад газон аддадзены цэнтральны лужок паміж тэрасамі дома і лазні.

Что такое ландшафтный дизайн и зачем он Вам нужен? GoodProject

5. Пешаходныя сувязі. Праект спалучае ў сабе рэгулярную сістэму брукаванняў з плаўнымі лініямі добраўпарадкавання ў прыродным стылі. Менавіта плаўныя пешаходныя сувязі дазволілі гарманічна аб’яднаць існуючыя будынкі, размешчаныя не пад простым кутом адзін да аднаго.

6. Падзел зон. Уваходная група з навесам для аўтамабіляў візуальна аддзелена ад унутранага двара шчыльнай пасадкай злакавых і пладовых. Да таго ж гэтыя зоны знаходзяцца на розных вышынях і аб’яднаны пандусамі для зручнасці перамяшчэння.

Что такое ландшафтный дизайн и зачем он Вам нужен? GoodProject

7. Ачаг. Недалёка ад лазні праектам прадугледжана месца адпачынку: арэлі і нестацыянарны ачаг. Мы спецыяльна сышлі ад маналітнага і грувасткага рашэння па зоне ачага, каб у будучыні гэтая зона магла трансфармавацца. Таксама за лазняй цалкам прыхавана спартовая пляцоўка: workout і батут.

8. Тэраса лазні. Праектам быў прадугледжаны насціл з інтэграванай у яго купаллю. Па жаданні Замоўцы неабходна было накрыць тэрасу. У якасці рашэння быў прапанаваны рассоўны дах, каб захаваць натуральнае асвятленне ўнутры лазні.

Что такое ландшафтный дизайн и зачем он Вам нужен? GoodProject
Что такое ландшафтный дизайн и зачем он Вам нужен? GoodProject

Глядзець іншыя прыклады праектаў на нашым сайце і ў instagram.

Рабочыя чарцяжы

Пасля папярэдняга ўзгаднення першых візуалізацый паралельна пачынаецца распрацоўка працоўных чарцяжоў для будаўнікоў. Яны неабходны для паспяховага ўвасаблення ландшафтнага дызайну ў жыццё.

Ніжэй прыведзены некалькі прыкладаў чарцяжоў. Цалкам камплект можна паглядзець тут.

Праект добраўпарадкавання ўключае ў сябе:

– канцэпт-праект надзела;
– разбівачны план і схему пакрыццяў;
– схемы асвятлення, выключальнікаў і разетак;
– дэндраплан і ведамасць зялёных насаджэнняў;
– схемы агародж і новых тэрас.

Разлік камерцыйных прапаноў

Пасля здачы дакументацыі і падпісання акта праект рассылаецца на пралік усім Партнёрам, матэрыялы і працы якіх былі закладзены пры праектаванні. 

Аўтарскае суправаджэнне

Для паспяховай рэалізацыі ландшафтнага праекта наша студыя прапануе паслугу аўтарскага нагляду, з варыянтамі якога Вы можаце азнаёміцца тут

Что такое ландшафтный дизайн и зачем он Вам нужен? GoodProject

Якія пытанні могуць узнікнуць пры распрацоўцы ландшафтнага дызайну?

1. Ці патрэбна тупаздымка? Калі на ўчастку ёсць ухіл або існуючыя будынкі, тады для праектавання тапаздымка неабходная. Яшчэ адным крытэрам з’яўляецца вялікая колькасць існуючых зялёных насаджэнняў. Калі мяркуецца іх захаваць – таксама робіцца тапаздымка і таксацыя.

2. Якія функцыянальныя зоны трэба запланаваць? У дадзеным пытанні ўсё залежыць ад пажаданняў Замоўца. Як правіла, на надзеле заўсёды адводзіцца месца для аўтамабільнай паркоўкі (навеса), газона для рухомых гульняў і альтанкі. Не заўсёды, але таксама часта плануюць сад, агарод, ачаг і летні басейн. Больш рэдка вылучаюць месца для спартовай пляцоўкі, батута, цяпліцы і сажалкі.

3. Які від брукавання абраць? Існуе шмат розных відаў ландшафтных пакрыццяў як па сваіх уласцівасцях, так і па кошце. Звычайна гэтыя матэрыялы ўзаемазаменныя. Напрыклад, для брукавання аўтамабільнай паркоўкі самым даступным варыянтам будзе бетонная плітка. Можна абыйсціся жвіровым засыпаннем, але такі варыянт нязручна чысціць ад снега ўзімку. Да таго ж, каб жвір не рассыпаўся пад коламі аўтамабіля, трэба выкарыстоўваць геарашоткі для паркоўкі. Далей ідуць варыянты з больш высокім бюджэтам: каменны брук і плітка, керамагранітная плітка Х2, клінкерны брук і іншае.

4. Як спрасціць догляд за надзелам? Неабходна збалансаваць свае магчымасці і жаданні. Выдатна, калі магчымасці дазваляюць запраектаваць ландшафт любога бюджэту і наняць садоўніка. У іншым выпадку трэба размяркоўваць свае сілы: вылучыць пад газон зручную для касьбы частку надзела і выкарыстоўваць брукаванні і мульчаванне ў цяжкадаступных месцах. Абысціся такім садам і агародам, якія будзе абслугоўваць у задавальненне.

Что такое ландшафтный дизайн и зачем он Вам нужен?

Падобнага роду пытанні, а таксама рашэнні, прапанаваныя ў праекце, мы абмяркоўваем і ўзгадняем з Вамі ў працэсе праектавання. 

Ландшафтны дызайн у нашай студыі GoodProject дапаможа Вам функцыянальна ўпарадкаваць усе свае жаданні і патрабаванні адносна ўчастку.

Дзякуй Вам!