3. Які варыянт уцяплення дома і аздаблення фасадаў абраць? Уцяпленне дома залежыць ад матэрыялаў сцен і тэхналогіі мантажа матэрыялаў аздаблення. Тынкаваны фасад лічыцца самым танным, але не самым даўгавечным. Візуальна больш прывабныя і трывалыя фасады з выкарыстаннем клінкернай, цэментнай ці керамічнай пліткі. Вентфасады з фібрацэментных панэлей, HPL, натуральнага камення ці клінкернай цэглы дакладна стануць самым дарагім варыянтам, але пры гэтым самым надзейным. Трэба памятаць, што розныя тыпы фасадаў можна камбінаваць. З прафесійным падыходам гэта створыць прывабны знешні выгляд дома і дазволіць істотна зэканоміць.
Асобнай увагі патрабуюць фасады з дрэва. Нічым не пакрытыя вентфасады з тэрмадрэва і лістоўніцы з часам будуць змяняць колер на срэбрана-шэры, а пакрытае прапіткай дрэва будзе патрабаваць дагляду кожныя 5-7 год. Досыць цікавым і бюджэтным можа быць выкарыстанне звычайнай пілаванай (не шліфаванай) дошкі пад фарбоўку. Такі тып аздаблення адзначаецца добрай трываласцю на працягу 10-12 год і мае назву “шведскі фасад”.