Bialaručy
Архітэктары: Аляксей Гнацюк, Алег Калянковіч, Арцём Армонік, Сяргей Курацкі
Месца: в. Бяларучы
Плошча: 258,10 м.кв.
Год: 2018
Архітэктурны праект дома на рэльефе ў в. Бяларучы.
Дом запраектаваны на надзеле з даволі крутым схілам рэльефу. Гэта абумовіла розную колькасць паверхаў з вонкавага і дваровага фасадаў. Абраная стылістыка нагадвае дамы “шале” з вялікімі двухсхільнымі дахамі і балконамі, раскрытымі на сонечны бок. Асноўныя жылыя памяшканні размешчаныя на першым паверсе – вітальня, кухня-гасцёўня-сталовая з другім святлом, а таксама 2 спальных пакоі. Другі паверх займае гасцявы пакой і кладавыя на гарышчы. Цокальны паверх увабраў у сябе гаспадарчую функцыю і змяшчае майстэрню ды інвентарныя пакоі. Матэрыялы аздаблення фасадаў: фібрацэментны сайдынг Cedral, натуральнае каменне “Камея”, драўляны планкен.
Дом на рэльефе, уладкаваны ў некалькі ўзроўняў – найбольш лагічнае рашэнне для ўчасткаў з вялікім перападам вышыні.
Instagram: https://www.instagram.com/p/Bs-ik92nyMC/