Balašy
Архітэктары: Аляксей Гнацюк, Алег Калянковіч, Сяргей Курацкі
Месца: ст. Балашы
Плошча: 329 м.кв.
Год: 2017
Дом з тэрасай на даху ў ст. Балашы.
Будынак уяўляе сабой рознаўзроўневы аб’ём з гаражом і вялікай тэрасай на эксплуатаваным даху. На першым паверсе змесціліся наступныя памяшканні: тамбур, вітальня, гасцёўня-сталовая, кухня-сталовая, кабінет, спальны пакой, гардэробная, два санітарныя вузлы, топачная і гараж. На другім паверсе знаходзяцца чатыры спальныя пакоі, вялікі хол, гардэробная і санітарны вузел. Матэрыялы аздаблення: фібрацэментныя панэлі EQUITONE, тэрмадрэва, натуральнае каменне “Камея” і клінкерная кафля. Дом з тэрасай на даху – гэта выдатнае рашэнне для надзела з прыгожым відам на наваколле.
Instagram: https://www.instagram.com/p/BpepbYRFdHA/