Дынамічны сілуэт будынка ўтвораны двума рознапавярховымі аб’ёмамі. На вялікай плошчы першага паверху змесціліся памяшканні тамбура, вітальні, прасторнай гасцёўні з камінам, сталовай, кухні, зона лазні з пакоем адпачынку і шэраг тэхнічных памяшканняў. На другім паверсе знаходзяцца тры спальных пакоі, лесвічны хол з другім святлом, гардэробная і два санітарныя вузлы. Прастора над гаражом і навесам для аўтамабіля ўтварае вялікую тэрасу на ўзроўні 2-га паверху. Матэрыялы аздаблення: HPL панэлі FUNDERMAX, клінкерная плітка, натуральнае каменне “Камея”, драўляны планкен. Домз аднасхільнымдахам– гэтадобраеэканамічнаеі функцыянальнаерашэннедлявялікага будынка.