Niva-F
Архітэктары: Аляксей Гнацюк, Алег Калянковіч, Сяргей Курацкі
Месца: ст. Ніва-Ф
Плошча: 191,22 м.кв.
Год: 2018
Архітэктурны праект двухпавярховага дома ў ст. Ніва-Ф.
Аднакватэрны жылы дом мае два паўнавартасных паверхі, накрытых вальмавым дахам. Дом мае досыць простую канструктыўную сістэму, што значна скароціць выдаткі на яго рэалізацыю і дазволіць пазбегнуць будаўнічых памылак. З асаблівасцяў планіроўкі – вялікая прастора кухні, спалучанай з гасцёўняй-сталовай, а таксама наяўнасць лазні з пакоем адпачынку. Дом мае дзве злучаныя тэрасы. Матэрыялы аздаблення: полісілікатная тынкоўка KABE, планкен з тэрмамадыфікаванай сасны, натуральнае каменне “Камея”.
Instagram: https://www.instagram.com/p/BqrPwwAFhdy/
Instagram з будаўніцтва дома: https://www.instagram.com/gastro_stroika/?hl=ru