Архітэктары: Зьміцер Маслоўскі, Алег Калянковіч, Арцём Армонік, Аляксей Гнацюк Месца: г. Мінск, вул. Ратамская, 7 Плошча: 140,89 м.кв. Год: 2019
Дызайн салона асвятлення і прадметаў хатняга начыння “Dipsvet” у г. Мінску.
Мэтай праекта было стварэнне цікавага і сучаснага інтэр’ера для крамы асвятлення са спалучэннем офіснай функцыі. Большую частку памяшкання займае шоўрум, дзе разнастайныя сістэмы асвятлення не проста выстаўлены як асобныя элементы, а інтэграваныя ў інтэр’ер і з’яўляюцца значнай часткай дызайну. Такі падыход дазваляе наведвальнікам убачыць розныя тыпы асвятляльнага абсталявання, іх тэхнічныя магчымасці і візуальны складнік ужывую і ў пэўным сфарміраваным асяроддзі. Што тычыцца самога інтэр’еру – дызайн салона досыць стрыманы, з яркімі каляровымі акцэнтамі мэблі і выкарыстаннем экалагічнай тэматыкі ў выглядзе зялёнай сценкі і высушаных суквеццяў.