Jami
Архітэктары: Дар’я Сямёнава, Арцём Армонік, Аляксей Гнацюк, Алег Калянковіч
Месца: г. Мінск, ст. м. “Магілёўская”
Плошча: 66,12 м.кв.
Год: 2021
Дызайн інтэр’еру крамы ў падземным пераходзе станцыі метро “Магілёўская” ў г. Мінску.
Дызайн крамы характэрны простымі рашэннямі. На падлозе была пакінутая існуючая кафля, а сцены і столь выфарбаваныя ў чорны колер, каб стварыць шчыльны фон для мэблі. Акцэнтамі з’яўляюцца фрагменты аздаблення ў стылі terrazzo ў велізарным маштабе і пастэльны зялёны колер. Калона ў цэнтры памяшкання выканана ў белай кафлі 100х300 мм, што з’яўляецца спасылкай да вонкавага аздаблення станцыі метро.
Тэкстура дрэва на мэблевых канструкцыях прыўносіць ўтульнасць у дызайн крамы. Цёплы колер дрэва дапамагае пазначыць, што гэта прастора не толькі крама, але і кавярня з выпечкай.
Instagram: https://www.instagram.com/goodproject.by/