Golden Coffee Dana Mall

Архітэктары: Аляксей Гнацюк, Аліна Метлік, Алег Калянковіч, Арцём Армонік
Месца: г. Мінск, ГЦ Dana Mall
Плошча: 174,50 м.кв.
Год: 2021

Дызайн інтэр’еру рэстарана Golden Coffee у гандлёвым цэнтры Dana Mall у Мінску.

Інтэр’ер рэстарана падзелены на тры візуальныя зоны. На уваходзе змешчана лёгкая зона кавярні з барам, якая незаўважна інтэгравана ў прахадную прастору гандлёвага цэнтра. Сярэдняя зона ўяўляе сабой абедзеную залу на адкрытым фудкорце. Трэцяя зона – цёмная зала рэстарана з інтымным асвятленнем. 

Характэрная рыса інтэр’ераў рэстаранаў Golden Coffee – гэта шырокае выкарыстанне дрэва ў аздабленні і мэблі. У дадзеным выпадку да ўжо звыклых матэрыялаў быў дададзены насычаны лавандавы колер. Разнастайныя свяцільні з’яўляюцца акцэнтамі дызайна, а шматлікія сцэнары асвятлення дапамагаюць ствараць розны настрой для наведвальнікаў у залежнасці ад часу дня.

Instagram: https://www.instagram.com/goodproject.by/

GC Logo