Kinza Brest
Архітэктары: Аляксей Гнацюк, Аліна Метлік, Алег Калянковіч
Месца: г. Брэст
Плошча: 38,00 м.кв.
Год: 2021
Дызайн інтэр’еру рэстарана хуткага харчавання Kinza у горадзе Брэсце.
У невялікай прасторы рэстарана размясціліся: абедзенная зона на 28 пасадачных месцаў, зона касы і выдачы заказаў, зона чакання для кур’ераў. Уваход у санвузел максімальна аддалёны ад наведвальнікаў і візуальна схаваны ад погляду.
Адметная рыса інтэр’ераў сеткі Kinza – вялікія каляровыя акцэнты і выкарыстанне натуральнага дрэва і фанеры ў аздабленні і мэблі. Таксама ў афармленні выкарыстаны характэрныя графічныя персанажы, якія сустракаюцца ў рэстаранах розных гарадоў і з’яўляюцца візітнай карткай сеткі.
Instagram: https://www.instagram.com/goodproject.by/