Лазня запректавана ў сучасным стылі з клеенага бруса і з дахам з мінімальным ухілам. Дынамічны сілуэт пабудовы дапаўняе тэраса з зонай BBQ, часткова накрытая дахам і закрытая ссоўным безрамным шкленнем. Асноўны функцыянал лазні складаюць памяшканні тамбура-вітальні, пакоя адпачынку, саўны, хамама, моечнай і сан. вузла. Пад агульным дахам таксама змесцілася інвентарнае памяшканне з асобным уваходам з вуліцы.
Для праекта абраная манахромная шэрая палітра тэкстур – спалучэнне драўляных сцен (колер 5083 па каталозе Tikkurila Valtti), камення (грэчаскі кварцыт “Камея”) і металічных элементаў (RAL 7024).
Праект лазні з бруса ў аг. Калодзішчы – гэта сучасная пабудова з класічных прыродных матэрыялаў. Сілуэт дапаўняе тэраса з зонай BBQ.