Lazuryt
Архітэктары: Дар’я Сямёнава, Аляксей Гнацюк, Алег Калянковіч, Арцём Армонік
Месца: г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 115
Плошча: 83,6 м.кв.
Год: 2022
Дызайн інтэр’еру кватэры ў ЖК “Лазурыт” на прашпекце Пераможцаў.
Кватэра ўключае ў сябе прасторнае памяшканне кухні-сталовай і гасцёўні, гардэробную, два спальныя пакоі, два санвузлы, лоджыю. Спальні размешчаны ў розных баках кватэры па жаданні Замоўцаў.
Дызайн выкананы ў сучаснай стылістыцы з элементамі класікі. Пераважныя манахромныя колеры спалучаюцца з тэкстурай дрэва і некалькімі каляровымі акцэнтамі. У якасці падлогавага пакрыцця выкарыстана плітка ад салона FSN вытворцы MUSEUM і паркетная дошка COSWICK ад салона TRIOPOL. Фінішнае аздабленне сцен – фарба OIKOS. Ляпніна ад вытворцы EVROPLAST. Элементы гатовай мэблі ад SANDALYECI, корпусная мэбля на замову – MEBART. Тэкстыль – ад салона DEVORE.
Існуючыя габарыты кватэры ў ЖК “Лазурыт” дазволілі запраектаваць функцыянальную планіроўку, якая адпавядае ўсім пажаданням Замоўцаў.
Instagram: part 1, part 2.