Savickaha
Архітэктары: Вікторыя Дзеніс, Алег Калянковіч, Аляксей Гнацюк
Месца: г. Мінск, вул. Савіцкага
Плошча: 42,5 м.кв.
Год: 2022
Цёмны інтэр’ер кватэры на вуліцы Савіцкага ў Мінску.
Кватэра плошчай 42,5 м. кв. запраектавана ў свабоднай планіроўцы. Спальнае месца візуальна занаванае ад кухні-гасцёўні мэблевай перагародкай з камінам і тэлевізарам. У якасці асноўнай сістэмы захоўвання ў кватэры прадугледжаны гардэробны пакой з функцыяй пральнага пакоя.
Манахромныя колеры ў спалучэнні з тэкстурамі дрэва, бетону і камення ствараюць лаканічны цёмны інтэр’ер. Дызайн выкананы ў сучаснай стылістыцы без яркіх каляровых акцэнтаў. Пераважныя матавыя паверхні інтэр’еру кропкава разведзены глянцавымі: люстэркі, графітавая шкляная перагародка паміж санітарным вузлом і спальняй. На падлозе і сценах ваннага пакоя плітка ад салона FSN вытворцы FLAVIKER. Асноўны матэрыял фінішнага аздаблення сцен – фарба OIKOS. Тэкстыль – ад салона DEVORE.
Цёмны інтэр’ер дадзенай кватэры спадабаецца аматарам стрыманых манахромных інтэр’ераў.
Instagram: Savickaha.