Absaliut

Архітэктары: Аляксей Гнацюк, Арцём Армонік, Алег Калянковіч, Сяргей Курацкі
Месца: Смалявіцкі р-н, СТ “Абсалют 2009”
Плошча: 282,75 м.кв.
Год: 2019

Дом з зімовым садам ў СТ “Абсалют 2009”.

Архітэктурны праект быў распрацаваны дзеля ўжо існуючага недабудаванага аднапавярховага жылога дома. Была цалкам перапрацаваная функцыянальная схема для першага паверха і прапанаваная надбудова дадатковага аб’ема з вялікай тэрасай на даху. Характэрнай акалічнасцю дома стала тое, што на другім узроўні змесціліся не спальныя пакоі, а вялікі працоўны кабінет, дадатковая гасцёўня-бібліятэка з камінам і зімовы сад са шкляным дахам і вялізным вітражом, зарыентаваным на поўдзень. Асноўныя матэрыялы аздаблення фасадаў – клінкерная плітка, полісілікатная тынкоўка KABE, а таксама фарбаваны ў чорны колер драўляны вентфасад. Пакрыццё даху і часткі сцен – клікфальц Blachotrapez HIGH-TECH.

Дом з зімовым садам прыйдзецца па густу аматарам прыроды. Камфортны аазіс ўнутры дома круглы год дорыць адчуванне псіхалагічнага спакою.

Instagram: https://www.instagram.com/goodproject.by/

Проект дома с зимним садом в СТ "Абсолют 2009"